[назад]

Генеалагічныя схемы ўладальнікаў маёнткаў на тэрыторыі Горацкага раёна ў XV - XVIII ст.

У схемах адлюстраваны радавыя адносіны паміж асобамі, якія валодалі найбольш значнымі маёнткамі на тэрыторыі Горацкага раёна: Горацкай воласцю, Басейскай воласцю (апошняя пазней падзялілася на драбнейшыя маёнткі — Хамінічы, Сялец і інш.) і Раманавам. Усе гэтыя воласці першапачаткова былі, верагодна, дзяржаўнай уласнасцю і былі пажалаваны князям Івану Друцкаму-Пуцяце і Юрыю Галынанскаму ў першай палове XV ст. У далейшым яны пераходзілі ў спадчыну да іх нашчадкаў мужчынскага полу, а пры іх адсутнасці — і да жанчын. На схемах прыводзяцца не поўныя радаводы феадальных родаў, а толькі асобы, непасрэдна звязаныя з гісторыяй Горацкага раёна.

У выпадках, калі яны пакідалі нашчадкаў, якія ўжо не мелі маёнткаў на гэтай тэрыторыі, працяг такіх родаў абазначаны стрэлкай.

У схемах ужыты скарачэнні:
гл. - глядзі; ж. - жонка; кн. - князь, княгіня; м. - муж; пам. - памёр; р. - раней.
У выпадках, калі гады нараджэння ці смерці прыблізныя, яны пазначаны пытальнікам.


Схема 1. Радавод князёў Друцкіх-Талачынскіх - уладальнікаў часткі Гор, Шышава і Басеі ў XV-XVI ст.

Схема 2. Радавод князёў Друцкіх-Горскіх - уладальнікаў часткі Гор у канцы XV - пачатку XVII ст.

Схема 3. Радаводы Гарнастаяў і Падбярэзскіх - уладальнікаў часткі Басеі і Гор у XVI ст.

Схема 4. Радаводы Сапегаў і Нарушэвічаў - уладальнікаў Гор-Горак і Сяльца ў XVII ст.

Схема 5. Радаводы князёў Гальшанскіх і Астрожскіх - уладальнікаў Раманава (разам з Копыссю і інш. маёнткамі) у XV-XVI ст.

Схема 6. Радаводы дзвюх галін Радзівілаў (біржайска-слуцкай і нясвіжскай), якія паслядоўна валодалі Раманавам разам з іншай спадчынай князёў Гальшанскіх у XVII - пачатку XIX ст.

Схема 7. Радаводы князёў Палубінскіх, клецкай галіны Раздівівілаў і Сапегаў - уладальнікаў спадчыннага права на Горы-Горкі ў II палове XVII - XVIII ст.

Схема 8. Радавод Хадкевічаў - уладальнікаў Басейскай воласці ў складзе Шклоўскага графства ў ІІ палове XVI - пачатку XVII ст.


[назад]